НАВІНЫ

ДАПАМОГА ДЛЯ ІНШАЗЕМЦАЎ і ІНШАЗЕМАК

Калектыў Цэнтр дапамогі іншаземцам у Лодзі аказвае комплексныя паслугі ў галіне:

  • падтрымкі ў вырашэнні штодзённых цяжкасцяў, звязаных з кантактамі з грамадскімі інстытуцыямі, у тым ліку з навучальнымі ўстановамі, дзяржаўнымі ўстановамі (ужондамі), службамі сацыяльнай абароны, паліцыяй, службай аховы здароўя,
  • кансультаванне ў працэсе легалізацыі знаходжання,
  • дапамога ў пошуку працы або кватэры,
  • умяшальніцтва ў сітуацыі гвалту і дыскрымінацыі,
  • кансультацыі спецыялістаў, асабліва псіхалагічная і юрыдычная дапамога,
  •  вусны пераклад для штодзённых патрэбаў кліентаў і кліентак, асабліва ў кантактах з грамадскімі інстытуцыямі і дзяржаўнымі ўстановамі,
  • вывучэнне польскай мовы для дарослых і дзяцей,
  • інфармацыя аб даступнай дапамозе, адукацыйных і культурных прапановах;
  • супрацоўніцтва ў антыдыскрымінацыйнай дзейнасці.

Асобам, якія жадаюць скарыстацца паслугамі Інфармацыйнага Пункта для Іншаземцаў і Іншаземак, неабходна звязацца з намі загадзя (па тэлефоне ці электроннай пошце), каб дамовіцца аб сустрэчы.

Дапамога і кансультацыі ў Інфармацыйным Пунктам для Іншаземцаў і Іншаземак бясплатныя. Мы размаўляем на польскай, ангелькай, рускай, украінскай і беларускай мовах.

ПРА НАС

Цэнтр дапамогі іншаземцам у Лодзі

Сёння жыхароў Лодзі аб’ядноўвае не толькі адзін горад, але і разнастайнасць. Напэўна, няма чалавека ў Польшчы, які б не чуў пра “шматкультурны горад Лодзь” або “дынамічныя змены, якія адбываюцца ў горадзе”, асабліва ў апошнія гады. Праніклівыя чытачы прэсы і штогадовых “Справаздач аб стане горада”, якія публікуюцца Мэрыяй горада Лодзь, толькі ўмацоўваюцца ў веры ў тое, што шматкультурнасць Лодзі – гэта не элемент мінулага, а выклік сучаснасці.

Згодна з вышэйзгаданымі даследаваннямі, у 2018 і 2019 гадах колькасць працуючых людзей, якія прыбылі з Украіны, перавышала 12% насельніцтва Лодзі. Паводле падлікаў аўтараў артыкула “Gazeta Wyborcza” ад 21 красавiка 2021, іншаземцы складаюць «ужо пятую частку насельніцтва». Пра тое, што гэтыя дадзеныя не завышаныя, сведчыць цікавасць да гэтай тэмы з боку Мэрыі Лодзі, якая для вырашэння інтэграцыйных задач, стварыла праект Лодзінскага Шматыкультурнага Цэнтра (Łódzkie Centrum Wielokulturowe).

Лодзінскі Шматыкультурны Цэнтр (ŁCW) – гэта праект, створаны ў рамках супрацоўніцтва паміж Варшаўскім Фондам Ocalenie і Лодзінскім Цэнтрам OPUS, суфінансуецца Мэрыяй горада Лодзь. Галоўная задача, якая стаіць перад праектам – інтэграцыя, у яе шырокім разуменні, іншаземцаў, новых жыхароў горада, з іх польскімі суседзямі. Пад інтэграцыяй разумеецца працэс, у якім аднолькава важныя як дапамога і падтрымка іншаземцаў у цяжкасцях з легалізацыяй іх знаходжання, кантакт з органамі ўлады, аховай здароўя, навучальнымі ўстановамі, пошук працы і жылля, таксама і мерапрыемствы, якія паляпшаюць зносіны і інтэгруюць у жыццё Лодзі.

Лодзінскі Шматыкультурны Цэнтр выконвае інфармацыйныя задачы, але таксама дае кансультацыі спецыялістаў. Кліенты Інфармацыйнага пункта для іншазецеў і іншаземак могуць скарыстацца бясплатнымі парадамі міжкультурных кансультантаў і консультантак, юрыстаў і юристак, а таксама псіхолагаў і псіхаложак, якія валодаюць замежнымі мовамі: польскай, ангельскай, рускай, украінскай і беларускай.

Лодзінскі Шматыкультурны Цэнтр знаходзіцца па адрасе вул. Нарутовіча 8/10 на 2 паверсе (ul.Narutowicza 8/10, 1 piętro). Існуе магчымасць атрымаць кансультацыю па тэлефоне ці электроннай пошце. Цэнтр таксама прапануе моўныя курсы для дарослых і дзяцей, анімацыйныя і інтэграцыйныя мерапрыемствы, семінары і майстар-класы, экскурсіі па горадзе, антыдыскрымінацыйныя мерапрыемствы, і розныя сустрэчы і мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі Фонду Ocalenie і Цэнтра OPUS.

Асноўная ідэя Лодзінскага Шматыкультурнага Цэнтра – прыцягнуць іншаземцаў да сумеснага стварэння мультыкультурнай Лодзі, дзе знойдзецца месца кожнаму. Інтэграцыя тут разумеецца як двухбаковы працэс, у якім мы заахвочваем да сумесных дзеянняў, абапіраючыся на досвед абодвух бакоў, выпрацоўваючы новыя рашэнні праблем, якія фарміруюць паразуменне ў мясцовай супольнасці. Гэта было б немагчыма без супрацоўніцтва дзеючых у горадзе устаноў і іх поўнага ўдзелу.

КАМАНДА

...

Каардынатарка ў Цэнтр дапамогі іншаземцам у Лодзі

...

Міжкультурна кансультантка ў Цэнтр дапамогі іншаземцам у Лодзі

...

Міжкультурна кансультантка ў Цэнтр дапамогі іншаземцам у Лодзі

КАНТАКТ

Цэнтр дапамогі іншаземцам у Лодзі

адрас: вул. Касцюшкі 48/1, Лодзь
(2 паверх)
тэлефон: 722 25 28 28
электронная пошта: info@koperpomaga.org
вэб-сайт: https://cw.lodz.pl/

час працы
офісу:

Панядзелак: 13-19
Аўторак: 9-15
Серада: 9-15
Чацвер: 13-19
Пятніца: 9-15

Асобам, якія жадаюць скарыстацца паслугамі Інфармацыйнага Пункта для Іншаземцаў і Іншаземак, неабходна звязацца з намі загадзя (па тэлефоне ці электроннай пошце), каб дамовіцца аб сустрэчы.
Дапамога і кансультацыі ў Інфармацыйным Пункце для Іншаземцаў і Іншаземак бясплатныя.
Мы размаўляем на польскай, ангелькай, рускай, украінскай і беларускай мовах.